РАШЭННЕ ШАРКАЎШЧЫНСКАГА РАЁННАГА САВЕТА ДЭПУТАТАЎ
15 снежня 2006 г. № 121
Аб зацвярджэнні Праграмы развіцця галіны культуры Шаркаўшчынскага раёна на 2006–2010 гады
У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 20 лютага 1991 года «О местном управлении и самоуправлении в Республике Беларусь» у рэдакцыі Закона Рэспублікі Беларусь ад 10 студзеня 2000 года Шаркаўшчынскі раённы Савет дэпутатаў ВЫРАШЫЎ:
1. Зацвердзіць прыкладзеную Праграму развіцця галіны культуры Шаркаўшчынскага раёна на 2006–2010 гады.
2. Фінансаванне Праграмы развіцця галіны культуры Шаркаўшчынскага раёна на 2006–2010 гады ажыццяўляецца за кошт бюджэтных і пазабюджэтных сродкаў.
3. Фінансаваму аддзелу Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта (Лось В.А.), аддзелу культуры Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта (Шынкевіч І. М.) штогод пры фарміраванні бюджэту на чарговы фінансавы год прадугледжваць фінансавыя сродкі на мерапрыемствы Праграмы развіцця галіны культуры Шаркаўшчынскага раёна на 2006–2010 гады.