РАШЭННЕ МАГІЛЁЎСКАГА АБЛАСНОГА САВЕТА ДЭПУТАТАЎ
25 ліпеня 2008 г. № 8-12
Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у рашэнне Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў ад 26 кастрычніка 2006 г. № 19-4
Магілёўскі абласны Савет дэпутатаў ВЫРАШЫЎ:
1. Унесці ў Праграму захавання і развіцця культуры Магілёўскай вобласці да 2010 года, зацверджаную рашэннем Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў ад 26 кастрычніка 2006 г. № 19-4 (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., № 197, 9/5593), наступныя дапаўненні і змяненні:
1.1. у пункце 3:
у абзацы першым слова «дадаткам» замяніць словам і лічбай «дадаткам 1»;
дапоўніць пункт пасля абзаца дванаццатага абзацам наступнага зместу:
«сацыяльна-эканамічнае развіццё галіны – павышэнне ўзроўню заработнай платы работнікам культуры, павелічэнне аб’ёмаў рэалізацыі новых відаў паслуг, а таксама істотнае павелічэнне аб’ёмаў паслуг культуры насельніцтву ў сельскай мясцовасці;»;