РАШЭННЕ СЛАЎГАРАДСКАГА РАЁННАГА САВЕТА ДЭПУТАТАЎ
30 верасня 2008 г. № 11-8
Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у рашэнне Слаўгарадскага раённага Савета дэпутатаў ад 3 лістапада 2006 г. № 19-2
Слаўгарадскі раённы Савет дэпутатаў ВЫРАШЫЎ:
1. Унесці ў Праграму захавання і развіцця культуры Слаўгарадскага раёна да 2010 года, зацверджаную рашэннем Слаўгарадскага раённага Савета дэпутатаў ад 3 лістапада 2006 г. № 19-2 (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2007 г., № 52, 9/6125), наступныя дапаўненні і змяненні:
1.1. абзац першы пункта 3 выкласці ў наступнай рэдакцыі:
«3. Дадзенай Праграмай вызначаны асноўныя накірункі, якія будуць рэалізаваны шляхам выканання мерапрыемстваў па выкананні Праграмы захавання і развіцця культуры Слаўгарадскага раёна да 2010 года адпаведна з