РАШЭННЕ МІНСКАГА ГАРАДСКОГА САВЕТА ДЭПУТАТАЎ

12 сакавіка 2008 г. № 127

Аб найменаванні і перайменаванні праспектаў, вуліц, плошчаў і іншых састаўных частак г. Мінска

У адпаведнасці з артыкулам 15 Закона Рэспублікі Беларусь ад 5 мая 1998 года «Об административно-территориальном делении и порядке решения вопросов административно-территориального устройства Республики Беларусь» Мінскі гарадскі Савет дэпутатаў ВЫРАШЫЎ:

1. Зацвердзіць прыкладзенае Палажэнне аб камісіі па найменаванні і перайменаванні праспектаў, вуліц, плошчаў і іншых састаўных частак г. Мінска.

2. Зацвердзіць прыкладзеную Інструкцыю аб парадку прыняцця рашэння па найменаванні і перайменаванні праспектаў, вуліц, плошчаў і іншых састаўных частак г. Мінска і ўліку меркаванняў насельніцтва па пытаннях найменавання і перайменавання праспектаў, вуліц, плошчаў і іншых састаўных частак г. Мінска.