РАШЭННЕ МІНСКАГА ГАРАДСКОГА САВЕТА ДЭПУТАТАЎ

18 чэрвеня 2008 г. № 149

Аб прысваенні назваў вуліцам і скверам г. Мінска

У адпаведнасці з артыкулам 15 Закона Рэспублікі Беларусь ад 5 мая 1998 года «Об административно-территориальном делении и порядке решения вопросов административно-территориального устройства Республики Беларусь», праектам плана забудовы мікрараёнаў № 1 і 5 (жылы раён Каменная Горка) Мінскі гарадскі Савет дэпутатаў ВЫРАШЫЎ:

1. Праектуемай вуліцы № 1 на ўчастку ад вуліцы Прытыцкага да праектуемай вуліцы № 3 надаць назву «вуліца Каменнагорская» («улица Каменногорская») па назвам мікрараёна і існуючай вёскі Каменная горка.

2. Праектуемай вуліцы № 2 на ўчастку ад вуліцы Прытыцкага да праектуемай вуліцы № 3 надаць назву «вуліца Нёманская» («улица Неманская») у гонар беларускай ракі Нёман.