РАШЭННЕ МІНСКАГА ГАРАДСКОГА САВЕТА ДЭПУТАТАЎ
19 лістапада 2008 г. № 195
Аб прысваенні назваў вуліцам і безназоўным скверам г. Мінска
У адпаведнасці з артыкулам 15 Закона Рэспублікі Беларусь ад 5 мая 1998 года «Об административно-территориальном делении и порядке решения вопросов административно-территориального устройства Республики Беларусь», праектам плана забудовы жылога раёна «Каменная Горка» Мінскі гарадскі Савет дэпутатаў ВЫРАШЫЎ:
1. Праектуемую вуліцу № 4 на ўчастку ад вул. Калеснікава да вул. Каменнагорскай назваць у гонар аднаго з найвялікшых лясоў нашай краіны – Налібоцкай пушчы і называць яе далей «вуліца Налібоцкая» («улица Налибокская»).
2. Праектуемай вуліцы № 5 на ўчастку ад вул. Калеснікава да вул. Каменнагорскай надаць імя Люцынская – у гонар маёнтка Люцынка, які належаў вядомаму беларускаму пісьменніку В.Дуніну-Марцінкевічу, і надалей называць «вуліца Люцынская» («улица Люцинская»).