РАШЭННЕ ЗЭЛЬВЕНСКАГА РАЁННАГА САВЕТА ДЭПУТАТАЎ
23 мая 2008 г. № 55
Аб зацвярджэнні Праграмы захавання і развіцця культуры Зэльвенскага раёна на 2008–2010 гады
Зэльвенскі раённы Савет дэпутатаў РАШЫЎ:
1. Зацвердзіць Праграму захавання і развіцця культуры Зэльвенскага раёна на 2008–2010 гады (дадаецца).
2. Кантроль за выкананнем дадзенага рашэння ўскласці на пастаянную камісію па бюджэце, сацыяльна-культурнай сферы і сацыяльнай абароне грамадзян (Фёдараў А.А.).