РАШЭННЕ МІНСКАГА ГАРАДСКОГА САВЕТА ДЭПУТАТАЎ

17 чэрвеня 2009 г. № 239

Аб прысваенні найменаванняў безназоўным скверам і запраектаванаму парку г. Мінска

У адпаведнасці з артыкулам 15 Закона Рэспублікі Беларусь ад 5 мая 1998 года «Об административно-территориальном делении и порядке решения вопросов административно-территориального устройства Республики Беларусь» Мінскі гарадскі Савет дэпутатаў ВЫРАШЫЎ:

1. Прысвоіць найменаванні безназоўным скверам і запраектаванаму парку г. Мінска:

скверу ў межах вул. В.Харужай–ГЦ «Алімп»–ГЦ «Зеркала»–Дом мэблі надаць назву «сквер Камароўскі» («сквер Комаровский») па назве квартала і Камароўскага рынка;

скверу каля УА «Каледж фінансаў і банкаўскай справы» па вул. Краснай, 17 надаць назву «сквер Красны» («сквер Красный»), што азначае «красивый», «прыгожы»;