РАШЭННЕ МІНСКАГА ГАРАДСКОГА САВЕТА ДЭПУТАТАЎ

23 верасня 2009 г. № 251

Аб прысваенні найменаванняў безымянным скверам, праектуемым вуліцам г. Мінска і перайменаванні могілак г. Мінска

У адпаведнасці з артыкулам 15 Закона Рэспублікі Беларусь ад 5 мая 1998 года «Об административно-территориальном делении и порядке решения вопросов административно-территориального устройства Республики Беларусь» Мінскі гарадскі Савет дэпутатаў ВЫРАШЫЎ:

1. Прысвоіць найменаванні наступным безымянным скверам, праектуемым вуліцам г. Мінска і перайменаваць могілкі горада:

скверу ў межах вул. Чырвонаармейскай–Карла Маркса–Энгельса–праспекта Незалежнасці надаць назву Аляксандраўскі і надалей называць яго «Аляксандраўскі сквер» («Александровский сквер»). Найстарэйшы сквер у Мінску атрымаў назву «Аляксандраўскі» ад пабудаванай там у 1870 годзе капліцы Аляксандра Неўскага;