РАШЭННЕ ВІЦЕБСКАГА ГАРАДСКОГА САВЕТА ДЭПУТАТАЎ

24 сакавіка 2009 г. № 121

Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у рашэнне Віцебскага гарадскога Савета дэпутатаў ад 8 снежня 2006 г. № 201

У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 20 лютага 1991 года «О местном управлении и самоуправлении в Республике Беларусь» у рэдакцыі Закона Рэспублікі Беларусь ад 10 студзеня 2000 года Віцебскі гарадскі Савет дэпутатаў ВЫРАШЫЎ:

1. Унесці ў Праграму развіцця галіны культуры горада Віцебска на 2006–2010 гады, зацверджаную рашэннем Віцебскага гарадскога Савета дэпутатаў ад 8 снежня 2006 г. № 201 (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2007 г., № 271, 9/6935), наступныя дапаўненні і змяненні: