РАШЭННЕ МІНСКАГА ГАРАДСКОГА САВЕТА ДЭПУТАТАЎ

17 сакавіка 2010 г. № 294

Аб прысваенні найменаванняў новым вуліцам і перайменаванні вуліцы Гандлёвай у г. Мінску

На падставе часткі сёмай артыкула 15 Закона Рэспублікі Беларусь ад 5 мая 1998 года «Аб адміністрацыйна-тэрытарыяльным дзяленні і парадку вырашэння пытанняў адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўладкавання Рэспублікі Беларусь» Мінскі гарадскі Савет дэпутатаў ВЫРАШЫЎ:

1. Надаць праектуемай вуліцы № 13 у мікрараёне «Сокал» на ўчастку каля вуліцы Кірэева імя Героя Савецкага Саюза Грызадубавай В.С. і надалей называць яе «вуліца Грызадубавай» («улица Гризодубовой»).

2. Надаць праектуемай вуліцы, якая з’яўляецца працягам вуліцы Глебкі ў межах вуліц Прытыцкага–Адоеўскага, імя Еўфрасінні Полацкай і надалей называць яе «вуліца Еўфрасінні Полацкай» («улица Евфросиньи Полоцкой»).