РАШЭННЕ РАСОНСКАГА РАЁННАГА САВЕТА ДЭПУТАТАЎ

16 сакавіка 2010 г. № 176

Аб Праграме развіцця галіны культуры Расонскага раёна на 2010 год

У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 20 лютага 1991 года «О местном управлении и самоуправлении в Республике Беларусь» у рэдакцыі Закона Рэспублікі Беларусь ад 10 студзеня 2000 года Расонскі раённы Савет дэпутатаў ВЫРАШЫЎ:

1. Зацвердзіць прыкладзеную Праграму развіцця галіны культуры Расонскага раёна на 2010 год.

2. Фінансаваму аддзелу Расонскага раённага выканаўчага камітэта (Зінько К.Я.), аддзелу культуры Расонскага раённага выканаўчага камітэта (Волкава С.А.) пры фарміраванні бюджэту на фінансавы год удакладніць аб’ём фінансавання і пералік мерапрыемстваў Праграмы развіцця галіны культуры Расонскага раёна на 2010 год, якая рэалізуецца за сродкі раённага бюджэту.