РАШЭННЕ МIНСКАГА ГАРАДСКОГА ВЫКАНАЎЧАГА КАМIТЭТА
 2 лiпеня 2004 г. № 1350

АБ ЗМЯНЕННI ТАРЫФАЎ НА ПЕРАВОЗКУ ПАСАЖЫРАЎ ГАРАДСКIМ
ТРАНСПАРТАМ АГУЛЬНАГА КАРЫСТАННЯ

 ___________________________________________________________
 Решение утратило силу решением Минского городского
 исполнительного комитета от 16 ноября 2004 г. № 2279
 (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь,
 2004 г., № 181, 9/3797) <R90402279> _

 [Изменения и дополнения:
 Решение Минского городского исполнительного комитета от
 10 сентября 2004 г. № 1865 (Национальный реестр правовых
 актов Республики Беларусь, 2004 г., № 147, 9/3677)
 <R90401865>]

 На падставе Указа Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 19 мая 1999
г. № 285 "Аб некаторых мерах па стабiлiзацыi цэн (тарыфаў) у
Рэспублiцы Беларусь" i ў мэтах забеспячэння выканання Закона
Рэспублiкi Беларусь ад 29 снежня 2003 года "Аб бюджэце Рэспублiкi
Беларусь на 2004 год" у частцы пакрыцця затрат транспартных
арганiзацый, ажыццяўляючых гарадскiя перавозкi пасажыраў транспартам
агульнага карыстання, Мiнскi гарадскi выканаўчы камiтэт ВЫРАШЫЎ:
 1. Зацвердзiць тарыф на перавозку пасажыраў гарадскiм
транспартам агульнага карыстання ў горадзе Мiнску:
 1.1. у аўтобусе, трамваi, тралейбусе, метро - у памеры 300
рублёў, а для пенсiянераў, студэнтаў i навучэнцаў - 150 рублёў за
адну паездку;
 1.2. у аўтобусах гарадскiх рэгулярных экспрэсных маршрутаў - у
памеры 600 рублёў, а для пенсiянераў, студэнтаў i навучэнцаў - 300
рублёў за адну паездку.
 2. Права iльготнага праезду на ўсiх вiдах гарадскога транспарту
агульнага карыстання прадастаўляецца асобным катэгорыям пасажыраў у
адпаведнасцi з заканадаўчымi актамi Рэспублiкi Беларусь.
 3. Пры распаўсюджваннi бiлетаў на адну паездку вадзiцелямi ў
гарадскiм транспарце агульнага карыстання кошт бiлета павялiчваецца
на 50 рублёў да зацверджанага тарыфу.
 4. Зацвердзiць кошт месячных i дэкадных праязных бiлетаў на
перавозку пасажыраў гарадскiм транспартам агульнага карыстання
згодна з дадаткам.
 5. Транспартнаму камунальнаму унiтарнаму прадпрыемству
"Мiнсктранс" (Сасноўскi У.Г.):
 5.1. прыняць меры для забеспячэння бесперабойнага
распаўсюджвання бiлетнай прадукцыi на праезд пасажыраў у гарадскiм
транспарце агульнага карыстання праз кiёскi мiнскага гарадскога
аптова-рознiчнага прадпрыемства "Белсаюздрук", гандлёвую сетку,
спецыялiзаваныя бiлетныя касы, на дыспетчарскiх пунктах, вадзiцелямi
ў аўтобусах, трамваях, тралейбусах, грамадскiмi
распаўсюджвальнiкамi;
 5.2. iнфармаваць насельнiцтва аб змяненнi тарыфаў на перавозку
пасажыраў гарадскiм транспартам агульнага карыстання праз сродкi
масавай iнфармацыi i на транспарце;
 5.3. узмацнiць кантроль за паўнатой аплаты праезду пасажырамi ў
гарадскiм транспарце агульнага карыстання.
 6. Гандлёвыя арганiзацыi незалежна ад формы ўласнасцi
распаўсюджваюць бiлетную прадукцыю на праезд пасажыраў у гарадскiм
транспарце агульнага карыстання на падставе заключаных з
транспартным камунальным унiтарным прадпрыемствам "Мiнсктранс"
дагавораў.
 7. Галоўнаму ўпраўленню ўнутраных спраў Мiнскага гарадскога
выканаўчага камiтэта (Куляшоў А.Н.) аказваць садзейнiчанне
транспартнаму камунальнаму унiтарнаму прадпрыемству "Мiнсктранс" у
пытаннях праверкi паўнаты аплаты праезду ў гарадскiм транспарце
агульнага карыстання.
 8. Прызнаць страцiўшым сiлу рашэнне Мiнскага гарадскога
выканаўчага камiтэта ад 29 верасня 2003 г. № 1652 "Аб змяненнi
тарыфаў на перавозку пасажыраў гарадскiм транспартам агульнага
карыстання" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь,
2003 г., № 114, 9/2941).
 9. Кантроль за выкананнем гэтага рашэння ўскласцi на першага
намеснiка старшынi Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта
Ярохава М.М.
 10. Дадзенае рашэнне ўступае ў сiлу з 10 лiпеня 2004 г.

Старшыня М.Я.Паўлаў

Кiраўнiк спраў М.Ф.Савановiч

УЗГОДНЕНА
Першы намеснiк
Мiнiстра эканомiкi
Рэспублiкi Беларусь
 У.А.Найдуноў
01.07.2004

 Дадатак
 да рашэння
 Мiнскага гарадскога
 выканаўчага камiтэта
 02.07.2004 № 1350
 (у рэдакцыi рашэння
 Мiнскага гарадскога
 выканаўчага камiтэта
 10.09.2004 № 1865)

 Кошт месячных i дэкадных праязных бiлетаў на перавозку
 пасажыраў гарадскiм транспартам агульнага карыстання

----T------------------------------------T-------------T-----------¬
¦ № ¦ ¦ Месячныя ¦ Дэкадныя ¦
¦п/п¦ Вiды бiлетаў +------T------+-----T-----+
¦ ¦ ¦ 100% ¦ 50% ¦ 100%¦ 50% ¦
+---+------------------------------------+------+------+-----+-----+
¦ 1 ¦На адзiн вiд транспарту (аўтобус, ¦13500 ¦ 6750 ¦4740 ¦2370 ¦
¦ ¦тралейбус, трамвай, метро) ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
+---+------------------------------------+------+------+-----+-----+
¦ 2 ¦Экспрэсны аўтобус ¦18000 ¦ 9000 ¦6320 ¦3160 ¦
+---+------------------------------------+------+------+-----+-----+
¦ 3 ¦На два вiды транспарту ¦18000 ¦ 9000 ¦6320 ¦3160 ¦
¦ ¦(аўтобус-тралейбус, аўтобус-трамвай,¦ ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦трамвай-тралейбус) ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
+---+------------------------------------+------+------+-----+-----+
¦ 4 ¦На тры вiды транспарту ¦21000 ¦ 1050 ¦7370 ¦3680 ¦
¦ ¦(аўтобус-тралейбус-трамвай) ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
L---+------------------------------------+------+------+-----+------

 ___________________________________________________________
 Приложение - в редакции решения Минского городского
 исполнительного комитета от 10 сентября 2004 г. № 1865


 Дадатак
 да рашэння
 Мiнскага гарадскога
 выканаўчага камiтэта
 02.07.2004 № 1350

 Кошт месячных i дэкадных праязных бiлетаў на перавозку
 пасажыраў гарадскiм транспартам агульнага карыстання

----T--------------------------------------T-----------T-----------¬
¦ № ¦ ¦ Месячныя ¦ Дэкадныя ¦
¦п/п¦ Вiды бiлетаў +-----T-----+-----T-----+
¦ ¦ ¦ 100%¦ 50% ¦100% ¦ 50% ¦
+---+--------------------------------------+-----+-----+-----+-----+
¦ 1 ¦На адзiн вiд транспарту (аўтобус, ¦13500¦ 6750¦4735 ¦2370 ¦
¦ ¦тралейбус, трамвай, метро) ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
+---+--------------------------------------+-----+-----+-----+-----+
¦ 2 ¦Экспрэсны аўтобус ¦18000¦ 9000¦6315 ¦3160 ¦
+---+--------------------------------------+-----+-----+-----+-----+
¦ 3 ¦На два вiды транспарту ¦18000¦ 9000¦6315 ¦3160 ¦
¦ ¦(аўтобус-тралейбус, аўтобус-трамвай, ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦трамвай-тралейбус) ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
+---+--------------------------------------+-----+-----+-----+-----+
¦ 4 ¦На тры вiды транспарту ¦21000¦10500¦7370 ¦3685 ¦
¦ ¦(аўтобус-тралейбус-трамвай) ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
L---+--------------------------------------+-----+-----+-----+------

 ___________________________________________________________