РАШЭННЕ ГРОДЗЕНСКАГА АБЛАСНОГА ВЫКАНАЎЧАГА КАМIТЭТА
                     30 сакавiка 2004 г. № 136

АБ ГРОДЗЕНСКIМ АБЛАСНЫМ МАСТАЦКА-ЭКСПЕРТНЫМ САВЕЦЕ
ПА МАНУМЕНТАЛЬНАМУ МАСТАЦТВУ

         ___________________________________________________________
         Утратило силу      решением     Гродненского     областного
         исполнительного комитета  от  17  декабря  2008  г.  №  952
         (Национальный  реестр  правовых  актов Республики Беларусь,
         2009 г., № 12, 9/20495) <R908r0020495>  _

        [Изменения и дополнения:
            Решение Гродненского областного исполнительного комитета
         от 14 августа 2007 г.  № 564 (Национальный реестр  правовых
         актов   Республики  Беларусь,  2007  г.,  №  220,  9/10118)
         <R907r0010118>]

     Гродзенскi абласны выканаўчы камiтэт РАШЫЎ:
     1. Стварыць  Гродзенскi  абласны  мастацка-экспертны  савет  па
манументальнаму мастацтву.
     2. Зацвердзiць:
     прыкладаемае Палажэнне      аб       Гродзенскiм       абласным
мастацка-экспертным савеце па манументальнаму мастацтву;
     склад Гродзенскага  абласнога  мастацка-экспертнага  савета  па
манументальнаму мастацтву згодна з дадаткам.

Старшыня                                                У.Я.Саўчанка

Кiраўнiк спраў                                           М.Я.Прысада

                                              ЗАЦВЕРДЖАНА
                                              Рашэнне
                                              Гродзенскага абласнога
                                              выканаўчага камiтэта
                                              30.03.2004 № 136

ПАЛАЖЭННЕ
аб Гродзенскiм абласным мастацка-экспертным савеце
па манументальнаму мастацтву

     1. Гродзенскi     абласны     мастацка-экспертны    савет    па
манументальнаму  мастацтву  (далей  -  савет)  з'яўляецца  пастаянна
дзеючым дарадча-рэкамендацыйным органам.
     2. Асноўнай  задачай  савета  з'яўляецца  глыбокае i ўсебаковае
абмеркаванне    праблем    развiцця   манументальнага  мастацтва   ў
Гродзенскай  вобласцi,  выпрацоўка практычных рэкамендацый i разгляд
канкрэтных  пытанняў,  звязаных  з  праектаваннем  памятных  знакаў,
твораў  манументальна-дэкаратыўнага  жывапiсу,  твораў дэкаратыўнага
мастацтва.
     3. Савет у сваёй дзейнасцi кiруецца  заканадаўствам  Рэспублiкi
Беларусь,  а  таксама  дадзеным  Палажэннем  аб Гродзенскiм абласным
мастацка-экспертным савеце па манументальнаму мастацтву.
     4. Савет   ажыццяўляе   сваю  дзейнасць  у  цесным  кантакце  з
грамадскiмi аб'яднаннямi "Беларускi саюз мастакоў" i "Беларускi саюз
архiтэктараў",   а   таксама   з  iншымi  грамадскiмi  аб'яднаннямi,
арганiзацыямi.
     5. Савет:
     5.1. разглядае  i  рэкамендуе  да ажыццяўлення праекты памятных
знакаў  аб  выдатных  гiстарычных, навуковых, тэхнiчных i культурных
падзеях  на  Беларусi,  мемарыяльных  дошак у гонар знакамiтых асоб,
якiя    ствараюцца   на  падставе  рашэння  Гродзенскага   абласнога
выканаўчага камiтэта, узгодненыя з упраўленнем культуры Гродзенскага
абласнога выканаўчага камiтэта;
     5.2. разглядае  i  рэкамендуе  да  ажыццяўлення  на   тэрыторыi
Гродзенскай  вобласцi  эскiзныя  праекты  найбольш  значных   твораў
манументальна-дэкаратыўнага  мастацтва,  выкананых у тэхнiцы фрэскi,
роспiсу,  вiтража, мазаiкi, сграфiта i гэтак далей, а таксама твораў
манументальна-дэкаратыўнага мастацтва, прызначаных для тыражавання;
     5.3. па    прадстаўленню    ўпраўлення  культуры   Гродзенскага
абласнога  выканаўчага камiтэта разглядае праграмныя заданнi i ўмовы
конкурсаў на праектаванне памятных знакаў i дае свае заключэннi;
     5.4. праводзiць  кансультацыйную  работу  з  аўтарамi ў працэсе
праектавання    i  стварэння  манументальных  твораў  на   тэрыторыi
Гродзенскай вобласцi;
     5.5. дае    заключэннi   аб  магчымасцi  замены  на   тэрыторыi
Гродзенскай  вобласцi  памятных  знакаў,  выкананых  на недастаткова
мастацкiм узроўнi або з недаўгавечных матэрыялаў.
     6. Савет  спрыяе  стварэнню твораў высокага мастацкага ўзроўню,
дасягненню  багацця  i  разнастайнасцi  мастацкiх  стыляў  i сродкаў
выяўлення.
     7. Савет  адхiляе або дае рэкамендацыi аб перапрацоўцы праектаў
памятных знакаў, твораў манументальна-дэкаратыўнага жывапiсу, твораў
дэкаратыўнага    мастацтва,    якiя    не    адпавядаюць   належнаму
архiтэктурна-кампазiцыйнаму  i  мастацкаму  ўзроўню  цi  выкананы  з
парушэннем iснуючага парадку iх стварэння.
     8. Пры  разглядзе  саветам  праектаў  памятных  знакаў,  твораў
манументальна-дэкаратыўнага     жывапiсу,    твораў    дэкаратыўнага
мастацтва,  якiя плануюцца да стварэння ў горадзе  Гродна  i  раёнах
Гродзенскай вобласцi,  на яго пасяджэннях прысутнiчаюць прадстаўнiкi
Гродзенскага гарадскога  выканаўчага  камiтэта,  раённых  выканаўчых
камiтэтаў   Гродзенскай  вобласцi  (адпаведна)  з  правам  дарадчага
голасу.
     9. Савет узначальвае старшыня.
     Старшыня  мае  намеснiка, якi ў яго адсутнасць арганiзуе работу
савета.  Па складу савет мае няцотную колькасць членаў, але не больш
за 15 чалавек з улiкам старшынi.
     Склад савета   зацвярджаецца  рашэннем  Гродзенскага  абласнога
выканаўчага камiтэта.  У яго ўваходзяць вядучыя  дзеячы  выяўленчага
мастацтва,   архiтэктуры,   мастацтвазнаўцы,  спецыялiсты  ў  галiне
манументальнай  скульптуры,  прадстаўнiкi  дзяржаўных  i  грамадскiх
арганiзацый. Прапановы па складу савета, кандыдатурах яго старшынi i
намеснiка  ўносяцца  ўпраўленнем  культуры  Гродзенскага   абласнога
выканаўчага камiтэта.
         ___________________________________________________________
         Абзац третий пункта 9 - с изменениями,  внесенными решением
         Гродненского  областного  исполнительного  комитета  от  14
         августа 2007 г. № 564

            Склад савета    зацвярджаецца    рашэннем   Гродзенскага
         абласнога выканаўчага камiтэта тэрмiнам на 3  гады.  У  яго
         ўваходзяць    вядучыя    дзеячы    выяўленчага   мастацтва,
         архiтэктуры,   мастацтвазнаўцы,   спецыялiсты   ў    галiне
         манументальнай   скульптуры,   прадстаўнiкi   дзяржаўных  i
         грамадскiх  арганiзацый.  Прапановы   па   складу   савета,
         кандыдатурах  яго старшынi i намеснiка ўносяцца ўпраўленнем
         культуры Гродзенскага абласнога выканаўчага камiтэта.
         ___________________________________________________________

     10. Пасяджэннi  савета  праводзяцца  па  меры  неабходнасцi пад
кiраўнiцтвам  старшынi савета, а ў яго адсутнасць - пад кiраўнiцтвам
намеснiка старшынi.
     11. На    пасяджэннi  савета  могуць  запрашацца   прадстаўнiкi
мясцовых  органаў  дзяржаўнага  кiравання, творчых саюзаў, навуковых
арганiзацый.
     12. У  выпадку неабходнасцi выезду на месца ўстаноўкi памятнага
знака, мемарыяльнай дошкi старшыня мае права накiраваць трох i больш
членаў  савета для знаёмства з творам, для далейшага разгляду поўным
складам савета на аснове фотаматэрыялаў.
     13. Рашэннi  савета  прымаюцца  простай  большасцю  галасоў пры
ўмове  прысутнасцi  на  пасяджэннi не менш за палову складу савета i
афармляюцца   пратаколамi,  якiя  падпiсваюцца  ўсiмi   ўдзельнiкамi
пасяджэння - членамi  савета.  Копiя  пратакола  пасяджэння   савета
выдаецца заказчыку.
     14. Савет    ажыццяўляе   прыёмку   збудаваных   на   тэрыторыi
Гродзенскай вобласцi памятных знакаў, мемарыяльных дошак у памяць аб
выдатных  дзеячах,  твораў  манументальна-дэкаратыўнага  мастацтва з
удзелам прадстаўнiкоў мясцовых  выканаўчых  i  распарадчых  органаў,
арганiзацый-выканаўцаў i аўтарскiх калектываў.
     15. Прадстаўленне  праектных  матэрыялаў  для  разгляду, работу
савета i кантроль за выкананнем рашэнняў савета арганiзуе ўпраўленне
культуры  Гродзенскага абласнога выканаўчага камiтэта ў адпаведнасцi
з  Палажэннем  аб  парадку  праектавання,  стварэння  (будаўнiцтва),
рэканструкцыi      i    прыёмкi    твораў    манументальнага       i
манументальна-дэкаратыўнага    мастацтва  на  тэрыторыi   Рэспублiкi
Беларусь,   зацверджаным  пастановай  Савета  Мiнiстраў   Рэспублiкi
Беларусь  ад  6 верасня 2000 г. № 1393 (Национальный реестр правовых
актов Республики Беларусь, 2000 г., № 88, 5/4026).

                                              Дадатак
                                              да рашэння
                                              Гродзенскага абласнога
                                              выканаўчага камiтэта
                                              30.03.2004 № 136

                               СКЛАД
         Гродзенскага абласнога мастацка-экспертнага савета
                    па манументальнаму мастацтву

Мацiевiч             - намеснiк начальнiка - начальнiк аддзела
Сяргей Мiхайлавiч      культурна-асветнiцкiх устаноў, народнай
                       творчасцi i навучальных устаноў упраўлення
                       культуры Гродзенскага абласнога выканаўчага
                       камiтэта, старшыня савета

Панцялееў            - скульптар, старшыня Гродзенскай
Уладзiмiр Iванавiч     абласной арганiзацыi грамадскага аб'яднання
                       "Беларускi саюз мастакоў", намеснiк старшынi
                       савета (з яго згоды)

Анiсiмаў             - архiтэктар, начальнiк упраўлення
Уладзiмiр Юр'евiч      архiтэктуры i горадабудаўнiцтва Гродзенскага
                       гарадскога выканаўчага камiтэта

Грыневiч             - мастак-манументалiст, член Гродзенскай
Сяргей Аркадзьевiч     абласной арганiзацыi грамадскага
                       аб'яднання "Беларускi саюз мастакоў"
                       (з яго згоды)

Загiдулiна           - мастацтвавед-кантралёр упраўлення
Марына Аляксеяўна      культуры Гродзенскага абласнога выканаўчага
                       камiтэта

Лытаў                - архiтэктар, член Гродзенскай абласной
Уладзiмiр Андрэявiч    арганiзацыi грамадскага аб'яднання "Беларускi
                       саюз архiтэктараў", саветнiк Беларускай
                       акадэмii архiтэктуры, галоўны
                       спецыялiст-архiтэктар абласнога унiтарнага
                       прадпрыемства "Гроднажылпраект" (з яго згоды)

Сiльвановiч          - мастак-манументалiст, член праўлення
Аляксандр Мiкалаевiч   Гродзенскай абласной арганiзацыi
                       грамадскага аб'яднання "Беларускi саюз
                       мастакоў" (з яго згоды)

Скрабко              - намеснiк начальнiка - начальнiк аддзела
Павел Канстанцiнавiч   па каардынацыi iдэалагiчнай работы
                       ўпраўлення iдэалагiчнай работы Гродзенскага
                       абласнога выканаўчага камiтэта

Таламанаў            - архiтэктар, намеснiк начальнiка
Генадзь Барысавiч      ўпраўлення тэрытарыяльнай планiроўкi,
                       горадабудаўнiцтва i архiтэктуры Гродзенскага
                       абласнога выканаўчага камiтэта

Тараненка            - архiтэктар, старшыня Гродзенскай
Аляксандр Барысавiч    абласной арганiзацыi грамадскага
                       аб'яднання "Беларускi саюз архiтэктараў",
                       галоўны архiтэктар праектаў абласнога
                       унiтарнага праектнага прадпрыемства "Iнстытут
                       "Гроднаграмадзянпраект" (з яго згоды)

Янушкевiч            - мастак-манументалiст, член рэвiзiйнай
Пётр Вацлававiч        камiсii Гродзенскай абласной
                       арганiзацыi грамадскага аб'яднання
                       "Беларускi саюз мастакоў",
                       мастак-манументалiст дэкаратыўнага
                       мастацтва Гродзенскага унiтарнага
                       творчага прадпрыемства "Мастацтва"
                       грамадскага аб'яднання "Беларускi саюз
                       мастакоў" (з яго згоды)

         ___________________________________________________________