РАШЭННЕ МІНСКАГА ГАРАДСКОГА ВЫКАНАЎЧАГА КАМІТЭТА

4 жніўня 2005 г. № 1360

Аб зацвярджэнні спіса будынкаў і збудаванняў, якія з'яўляюцца аб'ектамі гісторыка-культурнай спадчыны ў межах гістарычнага цэнтра г. Мінска

У адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 12 кастрычніка 2004 г. № 1271 «Об утверждении Комплексной программы реконструкции, реставрации, восстановления и благоустройства исторического центра г. Минска на 2004–2010 годы» Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт ВЫРАШЫЎ:

1. Зацвердзіць спіс будынкаў і збудаванняў, якія з'яўляюцца аб'ектамі гісторыка-культурнай спадчыны ў межах гістарычнага цэнтра г. Мінска, адпаведна дадатку.

2. Кантроль за выкананнем дадзенага рашэння ўскласці на намесніка старшыні Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта Пятрушына М.А.

 

 

Заўвага. Адпаведна Дзяржаўнаму спісу гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь граніца гістарычнага цэнтра г. Мінска (шыфр 1а1Е400463, Пр. НМР № 64 ад 27 сакавіка 2001 г.) праходзіць ад набярэжнай р. Свіслач у раёне пешаходнага маста, уключаючы тэрыторыю помніка воінам-інтэрнацыяналістам, затым па асі вул. Я.Купалы да перакрыжавання з воссю вул. Камсамольскай, затым па асі вул. Камсамольскай у паўднёва-усходнім накірунку да перасячэння з умоўнай лініяй, якая праходзіць паралельна вул. Інтэрнацыянальнай і якая аддалена ад яе асі ў глыбіню квартала на адлегласць 50 м да асі вул. Гарадскі вал, далей па асі вул. Гарадскі вал да перасячэння з воссю вул. Нямігі, затым у паўночным накірунку па асі вул. Няміга, на участку 90 м (да дома № 12), далей па ўнутрыквартальнай тэрыторыі ў паўночна-заходнім накірунку паралельна вул. Раманаўская слабада на ўчастку працягласцю 280 м і аддаленым ад асі вул. Раманаўская слабада на 100 м, далей па ўмоўнай лініі, паралельнай унутрыквартальнаму праезду, на аддаленні 10 м на захад ад заходняй граніцы ўказанага пераезда ў бок вул. Ракаўскай да дома № 27, затым па асі вул. Ракаўскай да перакрыжавання з воссю вул. Шпалернай, далей па асі вул. Шпалернай у паўночна-ўсходнім накірунку да перакрыжавання з зав. Шпалерным, далей у паўночна-заходнім накірунку на ўчастку 40 м па асі зав. Шпалернага, затым паралельна асі вул. Шпалернай у паўночным і паўночна-усходнім накірунку па ўнутрыквартальнай тэрыторыі, далей у створы паўночна-заходняй грані дома № 7 па пр. Пераможцаў да набярэжнай р. Свіслач.