РАШЭННЕ МІНСКАГА ГАРАДСКОГА ВЫКАНАЎЧАГА КАМІТЭТА

30 снежня 1992 г. № 673

Аб зацвярджэнні зон аховы помнікаў гісторыі і культуры Лошыцкага сядзібна-паркавага комплексу і былога лагера смерці Малы Трасцянец і схемы ахоўных зон помнікаў гісторыі, культуры, архітэктуры і прыроды г. Мінска

Разгледзеўшы праекты зон аховы помнікаў гісторыі і культуры Лошыцкага сядзібна-паркавага комплексу, былога лагера смерці Малы Трасцянец і схему ахоўных зон помнікаў гісторыі, культуры, архітэктуры і прыроды г. Мінска, і ў адпаведнасці з арт. 29 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб аснове і выкарыстанні помнікаў гісторыі і культуры» выканком Мінскага гарадскога Савета народных дэпутатаў ВЫРАШЫЎ:

1. Зацвердзіць праекты зон аховы помнікаў гісторыі і культуры Лошыцкага сядзібна-паркавага комплексу і былога лагера смерці Малы Трасцянец, якія распрацаваны інстытутам «Белпраектрэстаўрацыя» (дадаткы 1–7).