РАШЭННЕ ШЧУЧЫНСКАГА РАЁННАГА ВЫКАНАЎЧАГА КАМІТЭТА

28 лістапада 2006 г. № 781

Аб максімальнай адлегласці месца прыдатнай працы

У мэтах узмацнення сацыяльнай абароненасці беспрацоўных, на падставе Закона Рэспублікі Беларусь ад 15 чэрвеня 2006 года «О занятости населения Республики Беларусь» Шчучынскі раённы выканаўчы камітэт РАШЫЎ:

1. Вызначыць крытэрыем прыдатнай працы на тэрыторыі Шчучынскага раёна максімальную адлегласць ад месца жыхарства беспрацоўнага не больш за 25 кіламетраў з улікам транспартнай даступнасці да новага месца працы.

2. Дадзенае рашэнне ўступае ў сілу з даты яго афіцыйнага апублікавання.