РАШЭННЕ МІНСКАГА ГАРАДСКОГА ВЫКАНАЎЧАГА КАМІТЭТА

23 жніўня 2007 г. № 1911

Аб тарыфах на перавозку пасажыраў гарадскім транспартам агульнага карыстання

На падставе Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 19 мая 1999 г. № 285 «О некоторых мерах по стабилизации цен (тарифов) в Республике Беларусь» Мiнскi гарадскi выканаўчы камiтэт ВЫРАШЫЎ:

1. Зацвердзiць тарыфы на перавозку пасажыраў гарадскім транспартам агульнага карыстання ў горадзе Мінску:

1.1. у аўтобусе, трамваi, тралейбусе, метро – у памеры 600 рублёў, а для пасажыраў, маючых права на iльготны праезд, – 300 рублёў за адну паездку;

1.2. у аўтобусах гарадскіх рэгулярных экспрэсных маршрутаў з дазволенай максімальнай масай больш за 5000 кг – гранічныя максімальныя ў памеры 900 рублёў, а для пасажыраў, маючых права на iльготны праезд, – 450 рублёў за адну паездку.