РАШЭННЕ ШЧУЧЫНСКАГА РАЁННАГА ВЫКАНАЎЧАГА КАМІТЭТА

15 сакавіка 2007 г. № 174

Аб зацвярджэнні паказчыка кошту будаўніцтва 1 квадратнага метра агульнай плошчы жылога памяшкання тыпавых спажывецкіх якасцяў на сакавік 2007 года

У адпаведнасці з пастановай Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь ад 27 чэрвеня 2005 г. № 28 «О предельных нормативах стоимости жилья, строящегося с государственной поддержкой» Шчучынскі раённы выканаўчы камітэт РАШЫЎ:

1. Зацвердзіць паказчык кошту 1 квадратнага метра агульнай плошчы жылога памяшкання тыпавых спажывецкіх якасцяў з улікам затрат па засваенні і інжынернай падрыхтоўцы тэрыторыі, інжынерным абсталяванні тэрыторыі, добраўпарадкаванні і азеляненні на сакавік 2007 года:

1.1. пяціпавярховыя жылыя дамы са сценамі з цэглы, газасілікатных блокаў і іншых матэрыялаў:

у базісных цэнах 1991 года – 656,724 рубля;