РАШЭННЕ ШЧУЧЫНСКАГА РАЁННАГА ВЫКАНАЎЧАГА КАМІТЭТА

11 верасня 2007 г. № 667

Аб устанаўленні нормы ўдзелу беспрацоўных у аплачваемых грамадскіх работах на кастрычнік 2007 года

На падставеПалажэння аб парадку арганізацыі і ўмовах правядзення аплачваемых грамадскіх работ, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 23 снежня 2006 г. № 1716, Шчучынскі раённы выканаўчы камітэт РАШЫЎ:

1. Устанавіць норму ўдзелу беспрацоўных у аплачваемых грамадскіх работах на кастрычнік 2007 года 5 рабочых дзён з аб’ёмам работ 1550 чалавека-дзён.

2. Упраўленню па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Шчучынскага раённага выканаўчага камітэта (Куц М.М.) забяспечыць кантроль за выкананнем беспрацоўнымі месячнай нормы ўдзелу ў аплачваемых грамадскіх работах.