РАШЭННЕ ШЧУЧЫНСКАГА РАЁННАГА ВЫКАНАЎЧАГА КАМІТЭТА

15 кастрычніка 2007 г. № 764

Аб зацвярджэнні нарматываў расходу цеплавой энергіі

На падставе рашэння Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта ад 7 верасня 2004 г. № 473 «О порядке оплаты населением услуг по отоплению и горячему водоснабжению» Шчучынскі раённы выканаўчы камітэт РАШЫЎ:

1. Зацвердзіць нарматывы расходу цеплавой энергіі на падаграванне 1 кубічнага метра вады з улiкам яе фактычнага спажывання для жылых дамоў, не абсталяваных прыборамі групавога ўліку цеплавой энергіі, на верасень 2007 года:

для дамоў з рэгістрамі для сушкі ручнікоў у ванным пакоі – 0,0529 гігакалорыі (далей – Гкал);

для дамоў без рэгістраў для сушкі ручнікоў у ванным пакоі – 0,0517 Гкал.