РАШЭННЕ БРЭСЦКАГА АБЛАСНОГА ВЫКАНАЎЧАГА КАМІТЭТА

21 лістапада 2008 г. № 942

Аб Брэсцкім абласным мастацка-экспертным савеце па манументальным і манументальна-дэкаратыўным мастацтве

На падставе пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 19 верасня 2008 г. № 1372 «Аб некаторых пытаннях стварэння (рэканструкцыі) і прыёмкі твораў манументальнага і манументальна-дэкаратыўнага мастацтва» Брэсцкі абласны выканаўчы камітэт ВЫРАШЫЎ:

1. Стварыць Брэсцкі абласны мастацка-экспертны савет па манументальным і манументальна-дэкаратыўным мастацтве.

2. Зацвердзіць прыкладаемае Палажэнне аб Брэсцкім абласным мастацка-экспертным савеце па манументальным і манументальна-дэкаратыўным мастацтве.

3. Кантроль за выкананнем дадзенага рашэння ўскласці на ўпраўленне культуры Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта (Бысюк Р.Р.) і намесніка старшыні Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта Цупрыка Л.А.