РАШЭННЕ МІНСКАГА ГАРАДСКОГА ВЫКАНАЎЧАГА КАМІТЭТА
10 красавіка 2008 г. № 772
Аб правядзенні фестывалю народнай творчасці «Сузор'е»
У мэтах далейшага развіцця народнай творчасці, адраджэння нацыянальных традыцый, развіцця творчых здольнасцей насельніцтва, арганізацыі вольнага часу жыхароў горада Мінска Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт ВЫРАШЫЎ:
1. Правесці ў 2008–2009 гадах у горадзе Мінску фестываль народнай творчасці «Сузор’е».
2. Зацвердзіць Інструкцыю аб парадку правядзення фестывалю народнай творчасці «Сузор’е» (дадаецца).
3. Фінансавае забеспячэнне і арганізацыйныя пытанні па падрыхтоўцы і правядзенні I і II этапаў фестывалю народнай творчасці «Сузор’е» ўскласці на адміністрацыі раёнаў горада Мінска, III і IV этапаў, канцэртаў адкрыцця і закрыцця фестывалю народнай творчасці «Сузор’е» – на ўпраўленне культуры Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта, камітэт па адукацыі Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта.