РАШЭННЕ МІНСКАГА ГАРАДСКОГА ВЫКАНАЎЧАГА КАМІТЭТА
30 кастрычніка 2008 г. № 2593
Аб тарыфах на перавозкі пасажыраў аўтамабільным транспартам
Утратило силу решением Минского городского исполнительного комитета от 29 апреля 2010 г. № 1006 (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2010 г., № 137, 9/32219) <R910o0032219>
На падставе Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 19 мая 1999 г. № 285 «О некоторых мерах по стабилизации цен (тарифов) в Республике Беларусь» Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт ВЫРАШЫЎ:
1. Зацвердзіць гранічныя максімальныя тарыфы за адзін кіламетр праезду пасажыра ў аўтобусах рэгулярных маршрутаў прыгарадных зносін, у тым ліку маршрутаў, абслугоўваемых аўтобусамі з дазволенай максімальнай масай не больш за 5000 кг, у памеры:
1.1. на звычайных маршрутах:
у аўтобусах агульнага тыпу – 102,0 рубля;
у аўтобусах з мяккімі адкіднымі сядзеннямі – 106,0 рубля;
1.2. на хуткасных маршрутах:
у аўтобусах агульнага тыпу – 132,6 рубля;
у аўтобусах з мяккімі адкіднымі сядзеннямі – 137,8 рубля;
1.3. на дадатковых рэйсах:
у аўтобусах агульнага тыпу – 137,7 рубля;
у аўтобусах з мяккімі адкіднымі сядзеннямі – 143,1 рубля;
1.4. на экспрэсных маршрутах:
у аўтобусах агульнага тыпу – 153,0 рубля;
у аўтобусах з мяккімі адкіднымі сядзеннямі – 159,0 рубля.
2. Зацвердзіць гранічныя максімальныя тарыфы за адзін кіламетр правозу багажу ў аўтобусах рэгулярных маршрутаў прыгарадных зносін:
2.1. за кожнае маламернае месца багажу – у памеры 8,6 рубля;
2.2. за кожнае сярэднемернае месца багажу – у памеры 17,2 рубля;
2.3. за кожнае буйнамернае месца багажу – у памеры 34,4 рубля.
3. Плата за праезд пасажыра і правоз багажу разлічваецца памнажэннем тарыфаў на адлегласць паездкі і акругляецца ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам.
4. Зацвердзіць гранічныя максімальныя тарыфы за адну паездку на перавозкі пасажыраў аўтобусамі з дазволенай максімальнай масай не больш за 5000 кг на рэгулярных гарадскіх экспрэсных маршрутах:
4.1. на маршруце працягласцю да 10 км – у памеры 1440 рублёў;
4.2. на маршруце працягласцю больш за 10 км – у памеры 1870 рублёў.
5. Транспартнаму камунальнаму унітарнаму прадпрыемству «Мінсктранс»:
5.1. узмацніць кантроль за паўнатой аплаты праезду пасажырамі і правозу багажу ў аўтобусах рэгулярных маршрутаў прыгарадных зносін;
5.2. інфармаваць насельніцтва аб змяненні тарыфаў на праезд пасажыраў у аўтобусах рэгулярных маршрутаў прыгарадных зносін і на перавозкі пасажыраў аўтобусамі з дазволенай максімальнай масай не больш за 5000 кг на рэгулярных гарадскіх экспрэсных маршрутах.
6. Юрыдычныя асобы ўсіх форм уласнасці і індывідуальныя прадпрымальнікі, якія ажыццяўляюць перавозкі пасажыраў аўтамабільным транспартам прыгарадных зносін і перавозкі пасажыраў аўтобусамі з дазволенай максімальнай масай не больш за 5000 кг на рэгулярных гарадскіх экспрэсных маршрутах, устанаўліваюць пэўны ўзровень тарыфаў на перавозкі пасажыраў і правоз багажу з улікам попыту і кан’юнктуры рынку, якія не перавышаюць гранічных максімальных тарыфаў, устаноўленых дадзеным рашэннем.
7. Прызнаць страціўшымі сілу:
7.1. рашэнне Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта ад 22 лістапада 2006 г. № 2359 «Аб тарыфах на праезд пасажыраў і правоз багажу ў аўтобусах рэгулярных маршрутаў прыгарадных зносін» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., № 210, 9/5632);
7.2. рашэнне Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта ад 23 жніўня 2007 г. № 1912 «О тарифах на перевозки пассажиров автобусами с разрешенной максимальной массой не более 5000 кг регулярных городских и пригородных маршрутов с экспрессным режимом движения» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2007 г., № 215, 9/10114).
8. Кантроль за выкананнем дадзенага рашэння ўскласці на намесніка старшыні Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта па напрамку дзейнасці.
9. Дадзенае рашэнне падлягае абавязковаму апублікаванню ў газеце «Минский курьер».
10. Дадзенае рашэнне ўступае ў сілу з даты яго афіцыйнага апублікавання.