РАШЭННЕ ШЧУЧЫНСКАГА РАЁННАГА ВЫКАНАЎЧАГА КАМІТЭТА

10 верасня 2007 г. № 655

Аб зацвярджэнні нарматываў расходу цеплавой энергіі

На падставе рашэння Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта ад 7 верасня 2004 г. № 473 «О порядке оплаты населением услуг по отоплению и горячему водоснабжению» Шчучынскі раённы выканаўчы камітэт ВЫРАШЫЎ:

1. Зацвердзіць нарматывы расходу цеплавой энергіі на падаграванне 1 кубічнага метра вады з улiкам яе фактычнага спажывання для жылых дамоў, не абсталяваных прыборамі групавога ўліку цеплавой энергіі, на жнівень 2007 года для разліку паміж цеплазабяспечваючымі і падраднымі арганізацыямі:

для дамоў з рэгістрамі для сушкі ручнікоў у ванным пакоі – 0,053 гігакалорыі (далей – Гкал);

для дамоў без рэгістраў для сушкі ручнікоў у ванным пакоі – 0,052 Гкал.