РАШЭННЕ ШЧУЧЫНСКАГА РАЁННАГА ВЫКАНАЎЧАГА КАМІТЭТА

3 сакавіка 2008 г. № 140

Аб устанаўленні нормы ўдзелу беспрацоўных у аплачваемых грамадскіх работах на другі квартал 2008 года

На падставе Палажэння аб парадку арганізацыі і ўмовах правядзення аплачваемых грамадскіх работ, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 23 снежня 2006 г. № 1716, Шчучынскі раённы выканаўчы камітэт ВЫРАШЫЎ:

1. Устанавіць нормы ўдзелу беспрацоўных у аплачваемых грамадскіх работах на другі квартал 2008 года па месяцах:

красавік – 4 рабочыя дні;

май – 3 рабочыя дні;

чэрвень – 2 рабочыя дні.

2. Упраўленню па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Шчучынскага раённага выканаўчага камітэта (Куц М.М.) забяспечыць кантроль за выкананнем беспрацоўнымі месячнай нормы ўдзелу ў аплачваемых грамадскіх работах.