РАШЭННЕ ШЧУЧЫНСКАГА РАЁННАГА ВЫКАНАЎЧАГА КАМІТЭТА
4 сакавіка 2008 г. № 146
Аб зацвярджэнні паказчыка кошту будаўніцтва 1 квадратнага метра агульнай плошчы жылога памяшкання тыпавых спажывецкіх якасцяў на люты 2008 года
На падставе пастановы Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь ад 27 чэрвеня 2005 г. № 28 «О предельных нормативах стоимости жилья, строящегося с государственной поддержкой» Шчучынскі раённы выканаўчы камітэт ВЫРАШЫЎ:
1. Зацвердзіць паказчык кошту 1 квадратнага метра агульнай плошчы жылога памяшкання тыпавых спажывецкіх якасцяў з улікам затрат па засваенні і інжынернай падрыхтоўцы тэрыторыі, інжынерным абсталяванні тэрыторыі, добраўпарадкаванні і азеляненні на люты 2008 года:
1.1. пяціпавярховыя жылыя дамы са сценамі з цэглы, газасілікатных блокаў і іншых матэрыялаў:
у базісных цэнах 1991 года – 669,275 рубля;
у бягучых цэнах – 1 278 208 рублёў;
1.2. індывідуальныя жылыя дамы:
у базісных цэнах 1991 года – 638,0 рубля;
у бягучых цэнах – 1 218 478 рублёў.
2. Вызначыць, што прадугледжаныя пунктам 1 дадзенага рашэння паказчыкі прымяняюцца для вызначэння памеру льготнага крэдыту і (або) аднаразовай бязвыплатнай субсідыі пры будаўніцтве (рэканструкцыі) або набыцці жылых памяшканняў.