РАШЭННЕ ШЧУЧЫНСКАГА РАЁННАГА ВЫКАНАЎЧАГА КАМІТЭТА
8 кастрычніка 2008 г. № 773
Аб зацвярджэнні нарматываў расходу цеплавой энергіі на падагрэў вады
На падставе рашэння Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта ад 7 верасня 2004 г. № 473 «О порядке оплаты населением услуг по отоплению и горячему водоснабжению» Шчучынскі раённы выканаўчы камітэт ВЫРАШЫЎ:
1. Зацвердзіць фактычна склаўшыеся нарматывы расходу цеплавой энергіі для жылых дамоў, не абсталяваных прыборамі групавога ўліку цеплавой энергіі, на падагрэў 1 кубічнага метра вады згодна з дадаткам.
2. Шчучынскаму раённаму унітарнаму прадпрыемству жыллёва-камунальнай гаспадаркі (Адзінец Дз.Дз.) правесці пераразлік за паслугі на падагрэў вады ў снежні 2007 года, студзені, лютым, сакавіку, красавіку 2008 года ў адпаведнасці з фактычна склаўшыміся паказчыкамі.