РАШЭННЕ ШЧУЧЫНСКАГА РАЁННАГА ВЫКАНАЎЧАГА КАМІТЭТА
20 лістапада 2008 г. № 904
Аб зацвярджэнні паказчыкаў кошту будаўніцтва 1 квадратнага метра агульнай плошчы жылога памяшкання тыпавых спажывецкіх якасцяў на кастрычнік 2008 года
На падставе пастановы Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь ад 27 чэрвеня 2005 г. № 28 «О предельных нормативах стоимости жилья, строящегося с государственной поддержкой» Шчучынскі раённы выканаўчы камітэт ВЫРАШЫЎ:
1. Зацвердзіць паказчыкі кошту 1 квадратнага метра агульнай плошчы жылога памяшкання тыпавых спажывецкіх якасцяў з улікам затрат па засваенні і інжынернай падрыхтоўцы тэрыторыі, інжынерным абсталяванні тэрыторыі, добраўпарадкаванні і азеляненні на кастрычнік 2008 года:
1.1. пяціпавярховыя жылыя дамы са сценамі з цэглы, газасілікатных блокаў і іншых матэрыялаў:
у базісных цэнах 1991 года – 780,541 рубля;
у бягучых цэнах – 1 740 010 рублёў;
1.2. індывідуальныя жылыя дамы:
у базісных цэнах 1991 года – 709,500 рубля;
у бягучых цэнах – 1 581 643 рублі.
2. Вызначыць, што прадугледжаныя пунктам 1 дадзенага рашэння паказчыкі прымяняюцца для вызначэння памеру льготнага крэдыту і (або) аднаразовай бязвыплатнай субсідыі пры будаўніцтве (рэканструкцыі) або набыцці жылых памяшканняў.