РАШЭННЕ ШЧУЧЫНСКАГА РАЁННАГА ВЫКАНАЎЧАГА КАМІТЭТА
3 снежня 2008 г. № 950
Аб арганізацыі аплачваемых грамадскіх работ у 2009 годзе
На падставе Палажэння аб парадку арганізацыі і ўмовах правядзення аплачваемых грамадскіх работ, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 23 снежня 2006 г. № 1716, Шчучынскі раённы выканаўчы камітэт РАШЫЎ:
1. Устанавіць:
пералік суб’ектаў гаспадарання Шчучынскага раёна, якія плануюць арганізацыю аплачваемых грамадскіх работ у 2009 годзе згодна з дадаткам 1;
пералік відаў аплачваемых грамадскіх работ у 2009 годзе згодна з дадаткам 2.
2. Упраўленню па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Шчучынскага раённага выканаўчага камітэта (Куц М.М.) забяспечыць кантроль за выкананнем беспрацоўнымі месячнай нормы ўдзелу ў аплачваемых грамадскіх работах і своечасовым інфармаваннем беспрацоўных і асоб, якія звяртаюцца па пытаннях працаўладкавання, а таксама наймальнікаў аб відах і ўмовах правядзення аплачваемых грамадскіх работ.