РАШЭННЕ ПОЛАЦКАГА ГАРАДСКОГА ВЫКАНАЎЧАГА КАМІТЭТА

14 снежня 2007 г. № 822

Аб гарадской прэміі за высокія творчыя дасягненні ў галіне культуры і мастацтва «Зорнае Крыло»

З мэтай стымулявання творчага патэнцыялу і сацыяльнай падтрымкі работнікаў культуры і мастацтва горада Полацка, рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі ў галіне культуры і мастацтва, а таксама ў адпаведнасці з Полацкай гарадской праграмай «Культура» на 2006–2010 гады, зацверджанай рашэннем Полацкага гарадскога Савета дэпутатаў ад 26 кастрычніка 2006 г. № 25-6, Полацкі гарадскі выканаўчы камітэт ВЫРАШЫЎ:

1. Заснаваць з 2008 года гарадскую прэмію за высокія творчыя дасягненні ў галіне культуры і мастацтва «Зорнае Крыло».

2. Устанавіць, што гарадская прэмія за высокія творчыя дасягненні ў галіне культуры і мастацтва «Зорнае Крыло» прысуджаецца адзін раз у два гады на конкурснай аснове фізічным асобам або творчым калектывам за дасягненні ў працоўнай і творчай дзейнасці за апошнія два гады.