РАШЭННЕ ПОЛАЦКАГА ГАРАДСКОГА ВЫКАНАЎЧАГА КАМІТЭТА

14 снежня 2007 г. № 823

Аб гарадскім каардынацыйным савеце па ахове гісторыка-культурнай спадчыны

У мэтах актывізацыі работы па захаванню гісторыка-культурнай спадчыны горада Полацка, каардынацыі дзейнасці ўсіх дзяржаўных органаў і ўстаноў, грамадскіх аб’яднанняў, уласнікаў помнікаў, іншых юрыдычных і фізічных асоб, якія маюць дачыненне да помнікаў гісторыі і культуры, Полацкі гарадскі выканаўчы камітэт ВЫРАШЫЎ:

1. Стварыць пры Полацкім гарадскім выканаўчым камітэце гарадскі каардынацыйны савет па ахове гісторыка-культурнай спадчыны.

2. Зацвердзіць прыкладаемае Палажэнне аб гарадскім каардынацыйным савеце па ахове гісторыка-культурнай спадчыны.

3. Прызнаць страціўшымі сілу:

рашэнне Полацкага гарадскога выканаўчага камітэта ад 24 снежня 1997 г. № 975 «О городском координационном совете Полоцкого горисполкома по охране историко-культурного наследия»;