РАШЭННЕ ШУМІЛІНСКАГА РАЁННАГА ВЫКАНАЎЧАГА КАМІТЭТА

4 лютага 2008 г. № 97

Аб зацвярджэнні Палажэння аб аддзеле культуры Шумілінскага раённага выканаўчага камітэта

Шумілінскі раённы выканаўчы камітэт ВЫРАШЫЎ:

1. Зацвердзіць прыкладаемае Палажэнне аб аддзеле культуры Шумілінскага раённага выканаўчага камітэта.

2. Прызнаць страціўшым сілу рашэнне Шумілінскага раённага выканаўчага камітэта ад 17 лiпеня 2002 г. № 342 «Аб Палажэнні аб аддзеле культуры райвыканкома».

 

ПАЛАЖЭННЕ
аб аддзеле культуры Шумілінскага раённага выканаўчага камітэта

ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1. Аддзел культуры Шумілінскага раённага выканаўчага камітэта (далей – аддзел культуры) з’яўляецца структурным падраздзяленнем Шумілінскага раённага выканаўчага камітэта (далей – райвыканкам).

Аддзел культуры ў сваёй дзейнасці падпарадкоўваецца райвыканкаму, нясе адказнасць за выкананне ўскладзеных на яго задач, арганізацыю і вынікі работы падведамных яму структур. Па пытаннях галіновай дзейнасці аддзел культуры падпарадкоўваецца ўпраўленню культуры Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта (далей – аблвыканкам), Міністэрству культуры Рэспублікі Беларусь.