РАШЭННЕ ВІЦЕБСКАГА АБЛАСНОГА ВЫКАНАЎЧАГА КАМІТЭТА
12 чэрвеня 2008 г. № 478
Аб заснаванні прэмій імя У.Караткевіча
Изменения и дополнения:
Решение Витебского областного исполнительного комитета от 29 апреля 2011 г. № 257 (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь (электронная версия), 2011 г., № 58, 9/41024) <R911v0041024>
Віцебскі абласны выканаўчы камітэт РАШЫЎ:
1. Заснаваць прэміі імя Уладзіміра Караткевіча з мэтай ушанавання памяці знакамітага пісьменніка-земляка, прапаганды яго жыцця і творчасці і заахвочвання творчай актыўнасці літаратараў Віцебскай вобласці.
2. Зацвердзіць прыкладаемую Інструкцыю аб парадку прысуджэння прэмій імя Уладзіміра Караткевіча.
3. Упраўленню культуры Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта асігнаванні на выплату прэмій імя Уладзіміра Караткевіча прадугледжваць пры фарміраванні бюджэту ў межах сродкаў, выдзеленых на галіну культуры.