РАШЭННЕ МІНСКАГА ГАРАДСКОГА ВЫКАНАЎЧАГА КАМІТЭТА
18 снежня 2008 г. № 3110
Аб стварэнні Мінскага гарадскога мастацка-экспертнага савета па манументальнаму і манументальна-дэкаратыўнаму мастацтву
Утратило силу решением Минского городского исполнительного комитета от 26 августа 2021 г. № 2567 (Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь, 04.09.2021, 9/110565) <R921o0110565>
У адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 19 верасня 2008 г. № 1372 «Аб некаторых пытаннях стварэння (рэканструкцыі) і прыёмкі твораў манументальнага і манументальна-дэкаратыўнага мастацтва» Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт ВЫРАШЫЎ:
1. Стварыць Мінскі гарадскі мастацка-экспертны савет па манументальнаму і манументальна-дэкаратыўнаму мастацтву.
2. Зацвердзіць прыкладзенае Палажэнне аб парадку работы Мінскага гарадскога мастацка-экспертнага савета па манументальнаму і манументальна-дэкаратыўнаму мастацтву.