РАШЭННЕ ШЧУЧЫНСКАГА РАЁННАГА ВЫКАНАЎЧАГА КАМІТЭТА

16 чэрвеня 2009 г. № 411

Аб зацвярджэнні нарматываў расходу цеплавой энергіі на падагрэў вады

На падставе рашэння Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта ад 7 верасня 2004 г. № 473 «О порядке оплаты населением услуг по отоплению и горячему водоснабжению» Шчучынскі раённы выканаўчы камітэт ВЫРАШЫЎ:

1. Зацвердзіць нарматывы расходу цеплавой энергіі на падаграванне 1 кубічнага метра вады для жылых дамоў, не абсталяваных прыборамі групавога ўліку цеплавой энергіі, за май 2009 года:

для дамоў з рэгістрамі для сушкі ручнікоў у ванным пакоі – 0,058 гігакалорыі;

для дамоў без рэгістраў для сушкі ручнікоў у ванным пакоі – 0,053 гігакалорыі.

2. Апублікаваць дадзенае рашэнне ў газеце «Дзянніца».