РАШЭННЕ ШЧУЧЫНСКАГА РАЁННАГА ВЫКАНАЎЧАГА КАМІТЭТА

12 кастрычніка 2009 г. № 734

Аб зацвярджэнні фактычных нарматываў расходу цеплавой энергіі на падагрэў вады

На падставе рашэння Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта ад 7 верасня 2004 г. № 473 «О порядке оплаты населением услуг по отоплению и горячему водоснабжению» Шчучынскі раённы выканаўчы камітэт ВЫРАШЫЎ:

1. Зацвердзіць фактычныя нарматывы расходу цеплавой энергіі на падагрэў 1 кубічнага метра вады для жылых дамоў, не абсталяваных прыборамі групавога ўліку цеплавой энергіі, за верасень 2009 года:

для дамоў з рэгістрамі для сушкі ручнікоў у ванным пакоі – 0,059 гігакалорыі;

для дамоў без рэгістраў для сушкі ручнікоў у ванным пакоі – 0,056 гігакалорыі.