РАШЭННЕ ПОЛАЦКАГА РАЁННАГА ВЫКАНАЎЧАГА КАМІТЭТА
18 лістапада 2008 г. № 870
Аб зацвярджэнні Палажэння аб аддзеле культуры Полацкага раённага выканаўчага камітэта
Утратило силу решением Полоцкого районного исполнительного комитета от 5 января 2024 г. № 8 (Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь, 03.02.2024, 9/129122) <R924v0129122>
Полацкі раённы выканаўчы камітэт РАШЫЎ:
1. Зацвердзіць прыкладзенае Палажэнне аб аддзеле культуры Полацкага раённага выканаўчага камітэта.
2. Прызнаць страціўшым сілу рашэнне Полацкага раённага выканаўчага камітэта ад 19 лістапада 2004 г. № 473 «Аб Палажэнні аб аддзеле культуры Полацкага раённага выканаўчага камітэта».
ПАЛАЖЭННЕ
аб аддзеле культуры Полацкага раённага выканаўчага камітэта
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Аддзел культуры Полацкага раённага выканаўчага камітэта (далей – аддзел культуры) з’яўляецца структурным падраздзяленнем Полацкага раённага выканаўчага камітэта (далей – райвыканкам) і ў сваёй дзейнасці падпарадкоўваецца райвыканкаму і ўпраўленню культуры Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта (далей – упраўленне культуры).