РАШЭННЕ ВІЦЕБСКАГА АБЛАСНОГА ВЫКАНАЎЧАГА КАМІТЭТА
15 красавіка 2009 г. № 205
Аб стварэнні Віцебскага абласнога мастацка-экспертнага савета па манументальным і манументальна-дэкаратыўным мастацтве
На падставе пункта 12 Палажэння аб парадку стварэння (рэканструкцыі) і прыёмкі твораў манументальнага і манументальна-дэкаратыўнага мастацтва на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 19 верасня 2008 г. № 1372, Віцебскі абласны выканаўчы камітэт РАШЫЎ:
1. Стварыць Віцебскі абласны мастацка-экспертны савет па манументальным і манументальна-дэкаратыўным мастацтве.
2. Зацвердзіць Палажэнне аб Віцебскім абласным мастацка-экспертным савеце па манументальным і манументальна-дэкаратыўным мастацтве (дадаецца).
3. Кантроль за выкананнем дадзенага рашэння ўскласці на начальніка ўпраўлення культуры Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта Пашынскага М.П.