РАШЭННЕ МІНСКАГА ГАРАДСКОГА ВЫКАНАЎЧАГА КАМІТЭТА

29 красавіка 2010 г. № 1006

Аб тарыфах на прыгарадныя аўтамабільныя перавозкі пасажыраў, багажу і (ці) ручной паклажы ў рэгулярных зносінах

На падставе падпункта 1.3 пункта 1 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 19 мая 1999 г. № 285 «О некоторых мерах по стабилизации цен (тарифов) в Республике Беларусь» Мiнскi гарадскi выканаўчы камiтэт ВЫРАШЫЎ:

1. Устанавіць гранiчныя максiмальныя тарыфы на прыгарадныя аўтамабільныя перавозкі пасажыраў у рэгулярных зносінах за адзiн кiламетр праезду:

1.1. на звычайных маршрутах:

у аўтобусах агульнага тыпу – у памеры 102,0 рубля;

у аўтобусах з мяккiмi адкiднымi сядзеннямi – у памеры 106,0 рубля;

1.2. на хуткасных маршрутах: