РАШЭННЕ ШЧУЧЫНСКАГА РАЁННАГА ВЫКАНАЎЧАГА КАМІТЭТА

2 лютага 2010 г. № 65

Аб зацвярджэнні паказчыкаў кошту будаўніцтва 1 квадратнага метра агульнай плошчы кватэр жылых дамоў на люты 2010 года

На падставе пастановы Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь ад 27 чэрвеня 2005 г. № 28 «О предельных нормативах стоимости жилья, строящегося с государственной поддержкой» Шчучынскі раённы выканаўчы камітэт ВЫРАШЫЎ:

1. Зацвердзіць паказчыкі кошту 1 квадратнага метра агульнай плошчы кватэр жылых дамоў з улікам усярэдненых затрат па засваенні і інжынернай падрыхтоўцы тэрыторыі, інжынерным абсталяванні тэрыторыі, добраўпарадкаванні і азеляненні на люты 2010 года:

1.1. пяціпавярховыя жылыя дамы са сценамі з цэглы, газасілікатных блокаў і іншых матэрыялаў:

у базісных цэнах 2006 года – 1 249 917 рублёў;