РАШЭННЕ ШЧУЧЫНСКАГА РАЁННАГА ВЫКАНАЎЧАГА КАМІТЭТА

4 чэрвеня 2010 г. № 465

Аб устанаўленні нормы ўдзелу беспрацоўных у аплачваемых грамадскіх работах на трэці квартал 2010 года

На падставе Палажэння аб парадку арганізацыі і ўмовах правядзення аплачваемых грамадскіх работ, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 23 снежня 2006 г. № 1716, Шчучынскі раённы выканаўчы камітэт ВЫРАШЫЎ:

1. Устанавіць нормы ўдзелу беспрацоўных у аплачваемых грамадскіх работах на трэці квартал 2010 года памесячна:

ліпень – 2 рабочыя дні;

жнівень – 2 рабочыя дні;

верасень – 10 рабочых дзён.

2. Упраўленню па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Шчучынскага раённага выканаўчага камітэта (Куц М.М.) забяспечыць кантроль за выкананнем беспрацоўнымі месячнай нормы ўдзелу ў аплачваемых грамадскіх работах.