МIНСКI ГАРАДСКI ВЫКАНАЎЧЫ КАМIТЭТ

 РАШЭННЕ

 ад 2 лютага 1995 г. N 8


 Аб зацвярджннi Палажэння аб парадку падрыхтоўкi пытанняў
 i правядзення пасяджэнняў Мiнскага гарадскога выканаўчага
 камiтэта

===
 ___________________________________________________________
 Утратило силу решением Минского городского исполнительного
 комитета от 22 ноября 2007 г. № 2792(7) _

 [Изменения и дополнения:
 Решение Минского городского исполнительного комитета от
 5 октября 1995 г. N 600 <R99500600>.]

 Гарадскi выканаўчы камiтэт ВЫРАШЫЎ:

 1. Палажэнне аб парадку падрыхтоўкi пытанняў i правядзення
пасяджэнняў Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта зацвердзiць
(дадатак N 1).

 2. Кiраўнiкам упраўленняў, аддзелаў i падраздзяленняў
гарвыканкома, райвыканкомаў пры падрыхтоўцы праектаў рашэнняў i
распараджэнняў гарвыканкома строга кiравацца зацверджаным
Палажэннем.