МIНСКI ГАРАДСКI ВЫКАНАЎЧЫ КАМIТЭТ

                              РАШЭННЕ

                    от 6 чэрвеня 1996 г. N 402


 Аб змяненнi тарыфаў на праезд пассажыраў i правоз
 багажу у аўтобусах прыгарадных зносiн

===
         ___________________________________________________________
         Утратило силу решением Минского городского  исполнительного
         комитета  от  20 апреля 2006 г.  № 772 (Национальный реестр
         правовых актов Республики Беларусь,  2006 г., № 79, 9/5130)
         <R90600772>  _

     У  адпаведнасцi  з  рэкамендацыямi  Камiтэта  цэн  Мiнiстэрства
эканомiкi  Рэспублiкi  Беларусь  ад  08.05.96  N  81-4-1076  у мэтах
павелiчэння даходаў ад прыгарадных аўтобусных перавозак i скарачэння
бюджэтных выдаткаў, Мiнскi гарадскi выканаўчы камiтэт ВЫРАШЫЎ:

     1. Зацвердзiць i ўвесцi ў дзеянне з 10 чэрвеня 1996 года тарыфы
на прыгарадныя пасажырскiя перавозкi:

     1.1. на  праезд  у  аўтобусах  рэгулярных  маршрутаў  у  памеры
200 руб. за 1 км праезду ў аутобусах  агульнага тыпу i 220  руб.  за
1 км праезду ў аўтобусах з мяккiмi сядзеннямi;

     1.2. на  праезд у аўтобусах сезонных  i магiстральных маршрутаў
выхаднога  дня  ў  памеры  260  руб.  за  1  км  праезду ў аўтобусах
агульнага  тыпу i  280 руб.  за 1  км праезду  ў аўтобусах з мяккiмi
адкiднымi сядзеннямi;

     1.3. iльготы  на праезд у аўтобусах  прыгарадных зносiн асобным
катэгорыям   пасажыраў  прадастаўляць   у  адпаведнасцi   з  дзеючым
заканадаўствам.

     2. Зацвердзiць тарыф на правоз  аднаго месца багажу ў аўтобусах
прыгарадных маршрутаў у памеры 1000 руб. за адну паездку.

     3.  Зацвердзiць наступныя  вiды месячных   праязных бiлетаў  на
праезд у аўтобусах прыгарадных зносiн:

     3.1. для прадпрыемстваў, устаноў,  арганiзацый i насельнiцтва -
месячныя  бiлеты  па  зацверджанаму  тарыфу,  зыходзячы з адлегласцi
паездкi з разлiку 35 паездак у месяц;

     3.2.  пасажырам прыгарадных  зносiн  для  паездкi ў  выхадныя i
святочныя днi, уключаючы папярэднiя i наступныя за iмi днi:

     3.2.1.  на  рэгулярных  маршрутах  -  месячныя  праязныя бiлеты
выхаднога дня, выходзячы з адлегласцi  паездкi з разлiку 8 паездак у
месяц па зацверджанаму тарыфу;

     3.2.2. на  сезонных i магiстральных  маршрутах выхаднога дня  -
месячныя   праязныя  бiлеты  выхаднога  дня,  зыходзячы  з разлiку 6
паездак  у  месяц  па  зацверджанаму  для  сезонных  i магiстральных
маршрутаў тарыфу.

     4.  Вытворчаму  упраўленю  транспарту  i сувязi Мiнгарвыканкома
(Вавула   М.В.),   МГП   "Мiнскпасажыраўтатранс"   (Сiкорскi   В.У.)
iнфармаваць пасажыраў аб  памерах платы за праезд i  прыняць меры па
забеспячэнню паўнаты збору выручкi.

     5. Рашэнне Мiнгарвыканкома ад  25.04.96 N 297 лiчыць страцiўшым
сiлу.

     6. Кантроль за выкананнем  гэтага рашэння ўскласцi на намеснiка
старшынi Мiнгарвыканкома Сямашку П.М.


 Старшыня выканкома                               У.В.Ярмошын

 Кiраўнiк спраў                                   Л.М.Валодзькiна
         ___________________________________________________________