РАШЭННЕ МIНСКАГА АБЛАСНОГА ВЫКАНАЎЧАГА КАМIТЭТА 28 верасня 1998 г. N 103 АБ АСНОЎНЫХ НАКIРУНКАХ РАЗВIЦЦЯ КУЛЬТУРЫ I МАСТАЦТВА МIНСКАЙ ВОБЛАСЦI НА 1999-2005 ГАДЫ 
 У мэтах вызначэння культурнай палiтыкi ў вобласцi наперспектыву i ў адпаведнасцi з даручэннем Прэзiдэнта РэспублiкiБеларусь А.Р.Лукашэнка ў час сустрэчы з дзеячамi культуры 29 снежня1997 года абласны выканаўчы камiтэт вырашыў: 1. Зацвердзiць Асноўныя напрамкi развiцця культуры i мастацтваМiнскай вобласцi на 1999-2005 г.г. (праграма "Культура"прыкладаецца). 2. Упраўленню культуры Мiнаблвыканкома, райгарвыканкомамзабяспечыць рэалiзацыю дадзенай праграмы i аб ходзе яе выканання,пачынаючы з 2000 года, штогод да 10 студзеня iнфармавацьаблвыканком. 3. Кантроль за выкананнем дадзенага рашэння ўскласцi нанамеснiка старшынi аблвыканкома Паўлюкевiча С.С. Старшыня выканкома П.П.ПЁТУХ Кiраўнiк спраў выканкома Ф.С.ЧАРНУШЭВIЧ Зацверджаны рашэнне аблвыканкома 28.09.98 N 103 АСНОЎНЫЯ НАПРАМКI РАЗВIЦЦЯ КУЛЬТУРЫ I МАСТАЦТВА МIНСКАЙ ВОБЛАСЦI НА 1999-2005 г.г. (праграма "Культура") Галоўная мэта праграмы "Культура": фармiраванне эканамiчных iарганiзацыйных асноў функцыянавання ўстаноў культуры i мастацтвавобласцi, пашырэнне, удасканаленне i аднаўленне культурных працэсаў;развiццё прафесiйнай i аматарскай творчасцi, зберажэнне нацыянальныхтрадыцый; наданне прыярытэтных напрамкаў у планахсацыяльна-эканамiчнага развiцця рэгiёнаў Мiншчыны пытаннямумацавання матэрыяльна-тэхнiчнай базы ўстаноў галiны культуры,сацыяльнай падтрымкi творчай iнтэлiгенцыi. I. Сучасны стан культуры вобласцi Асноўнай задачай i прыярытэтным напрамкам дзейнасцi дзяржаўныхорганаў кiравання ў галiне культуры на сучасным этапе развiццяграмадскасцi з'яўляецца забеспячэнне сацыяльна-гарантаваныхкультурных паслуг насельнiцтву. У вобласцi працуе 811 клубных устаноў, якiя маюць 3081 гурт iкалектыў мастацкай самадзейнасцi i 4401 клубнае аб'яднанне загульнай колькасцю ўдзельнiкаў 36392 чалавекi. 648,5 тысяч чытачоўабслугоўваецца 953 бiблiятэкамi з фондам у 10237,7 тыс.экземпляраўкнiг. 17 дзяржаўных музеяў налiчваюць 198993 музейных экспанатаў.Эстэтычным выхаваннем дзяцей займаюцца 62 музычныя школы, 24 школымастацтваў, 5 мастацкiх, 1 харэаграфiчная, 1 школа духавыхiнструментаў, 4 цэнтры эстэтычнага выхавання. Адным з накiрункаў рэалiзацыi культурнай палiтыкi з'яўляюццадоўгатэрмiновыя мэтавыя рэгiянальныя праграмы, якiя дзейнiчаюцьсумесна з Уздзенскiм, Старадарожскiм, Смалявiцкiм, Любанскiм,Нясвiжскiм, Вiлейскiм, Капыльскiм, Бярэзiнскiм, Барысаўскiм,Клецкiм, Слуцкiм райвыканкомамi, Жодзiнскiм i Маладзечанскiмгарвыканкомамi. У мэтах стымулявання самадзейнай мастацкай творчасцi,удасканальвання сiстэмы эстэтычнага выхавання насельнiцтва ўвобласцi створаны i паспяхова выконваецца творчы каляндар аглядаўнароднай творчасцi, свят, фестываляў, выстаў, конкурсаў, штодазваляе вызначаць лепшыя мастацкiя калектывы, выканаўцаў, майстроў.Найбольш яскравыя мерапрыемствы вобласцi атрымалi статусрэспублiканскiх i мiжнародных. Гэта нацыянальныя фестывалiбеларускай песнi i паэзii ў Маладзечна, тэатральнага мастацтва"Маладзечанская сакавiца", камернай музыкi "Музы Нясвiжа", фальклора"Жыцень" у Мiнскiм раёне, харавых калектываў "Пеўчае поле" уМядзельскiм раёне, юных талентаў "Сымон-музыка" у Стаўбцоўскiмраёне. Ствараюцца новыя тыпы ўстаноў культуры: цэнтры культуры iарганiзацыi вольнага часу (г.г.М.Горка, Капыль, Любань, Мiнскiраён), дамы рамёстваў (г.г.Ст.Дарогi, Любань, Вiлейка, Маладзечанскiраён), дамы фальклора (г.п.Мядзель i г.Смалявiчы). У вобласцiпрацуюць бiблiятэкi-клубы i клубы-бiблiятэкi, бiблiятэка-выставачнаязала, бiблiятэка-цэнтр краязнаўчай справы, бiблiятэка-цэнтр дзiцячайтворчасцi, бiблiятэка-музей. Пэўны ўклад у развiццё прафесiйнага мастацтва Мiншчыныўкладаюць драматычны i лялечны тэатры, камерны хор "Санорус". За1997 год iмi паказана 504 спектаклi i канцэрты, на якiх пабывалiамаль 65 тыс.чалавек. Забеспячэннем спецыялiстамi ўстаноў культуры вобласцiсярэдне-спецыяльнай адукацыi займаюцца Мiнскае вучылiшча мастацтваўi Маладзечанскае музычнае вучылiшча. II. Перспектывы развiцця сеткi i дзейнасцi ўстаноў культуры Асноўныя мэты i задачы Стварэнне адзiнай цэласнай сiстэмы ўпраўлення галiной культуры.Фармiраванне новага зместу работы органаў i ўстаноў культуры празпашырэнне сферы нацыянальнай самасвядомасцi, адраджэнне i развiццёнароднай творчасцi, беларускай мовы, гарманiчнае спалучэнненацыянальных традыцый i сучасных вiдаў мастацтва. Удасканальваннеформ i метадаў работы органаў i ўстаноў культуры з мэтайпераарыентацыi духоўных запатрабаванняў насельнiцтва. Арыентацыя надоўгатэрмiновую перспектыву развiцця культуры i мастацтва. У вобласцi дзейнасцi клубных устаноў i метадычных служб Удасканальванне работы клубных устаноў i метадычных служб якбаз захавання i адраджэння нацыянальна-культурных традыцый, цэнтраўразвiцця ўсiх жанраў i вiдаў самадзейнай творчасцi, прыкладногамастацтва, месц зносiн усiх катэгорый насельнiцтва. Наданненацыянальнай культуры прыярытэтнага значэння ў планах эканамiчнага iсацыяльнага развiцця рэгiёнаў i раёнаў. Асноўныя напрамкi клубнай дзейнасцi: 1. Зберажэнне i развiццё фальклору Правядзенне комплексных фальклорна-этнаграфiчных экспедыцый змэтай даследвання асноўных фальклорна-этнаграфiчных зон. Сiстэматызацыя, апрацоўка i расшыфроўка сабраных матэрыялаў,стварэнне банка дадзеных аб традыцыйнай культуры раёнаў вобласцi набазе РАМЦаў, АЦНТ. Фармiраванне фонду захавання фальклорных матэрыялаў (гуказапiс,кiно, вiдэа- i фотаматэрыялы). Падтрымка i развiццё iснуючых i стварэнне новых фальклорныхсамадзейных калектываў, арганiзацыя дзейнасцi Дамоў фальклору. 2. Народныя святы и абрады Стварэнне неабходных сацыяльных умоў для захавання, падтрымкi iпапулярызацыi мясцовай абрадава-святочнай культуры, культывацыя яе ўпаўсядзённым жыццi насельнiцтва. 3. Традыцыйны народны касцюм Мiншчыны Вывучэнне рэгiянальных асаблiвасцей традыцыйнага народнагакасцюма Мiнскай вобласцi. Папаўненне калекцыi i каталагiзацыя фондаў АЦНТ, распрацоўкамузейнай экспазiцыi. Адраджэнне традыцыйнай тэхналогii вырабу народнага касцюма iрэгiянальных строяў. 4. Мастацкiя промыслы i рамёствы Адраджэнне традыцыйных тэхналогiй мастацкiх рамёстваў Мiншчыны.Стварэнне хат-майстэрань i аўтарскiх школ лепшых майстроў вобласцi. Стварэнне i падтрымка дзейнасцi Дамоў рамёстваў у раённыхцэнтрах i гарадах вобласцi, абучэнне на iх базе дзяцей i моладзi. Стварэнне сiстэмы выстаў, святаў, конкурсаў майстроў мастацкiхрамёстваў, прапаганда iх творчасцi сродкамi масавай iнфармацыi. 5. Самадзейная мастацкая творчасць i культурныя абмены Правядзенне традыцыйных i распрацоўка новых форм аглядаў,конкурсаў, фестываляў самадзейнай мастацкай творчасцi на ўсiхузроўнях (вёска, раён, рэгiён, вобласць), падтрымка маладых талентаў(на аснове конкурснага адбору) у iх творчым станаўленнi i развiццi. Удасканаленне мiжраённых, мiжабласных i мiжнародных культурныхабменаў, iнфармацыйнае i метадычнае забеспячэнне гэтай дзейнасцi. У вобласцi развiцця бiблiятэчнай справы Далейшы рост эфектыўнасцi выкарыстання эканамiчнага,сацыяльнага i культурнага патэнцыяла грамадства, павышэнне ўзроўнязадавальнення духоўных i iнфармацыйных запатрабаванняў жыхароўМiншчыны, развiццё аўтаматызацыi бiблiятэчных працэсаў. Асноўныя напрамкi развiцця бiблiятэк: 1. Удасканальванне адзiнай сеткi бiблiятэк Узмацненне ўзаемадзеяння бiблiятэк розных ведамстваў,спецыялiзацыя, кааперацыя i каардынацыя iх дзейнасцi ва ўсiх сферах:фармiраваннi i выкарыстаннi бiблiятэчных фондаў, бiблiятэчным iiнфармацыйна-бiблiяграфiчным абслугоўваннi, навукова-метадычнайрабоце. Упарадкаванне сеткi сельскiх бiблiятэк у маланаселеных пунктах. Стварэнне разгорнутай сеткi нестацыянарнага абслугоўваннянасельнiцтва па месцу жыхарства i па месцу працы. 2. Змест бiблiятэчнай работы, удасканаленне абслугоўвання Забеспячэнне насельнiцтва гарантаваным мiнiмумам бесплатныхпаслуг, стварэнне ўмоў свабоднага выбара неабходных крынiцiнфармацыi i формаў абслугоўвання. Перабудова сiстэмы масавай i iндывiдуальнай работы бiблiятэк паарганiзацыi дасуга насельнiцтва. Наданне бiблiятэцы статусу цэнтрамiжасобасных зносiн чытачоў, абмена думак аб кнiзе, творчасцiпiсьменнiкаў. Арганiзацыя клубаў па iнтарэсах i аматарскiхаб'яднанняў, пакояў тэхнiчнай творчасцi, бiблiятэк-клубаў,бiблiятэк-вiдэатэк, бiблiятэк сямейнага чытання, бiблiятэк-цэнтраўдасуга, гульнятэк. Рэалiзацыя абласных i рэгiянальных праграм. Правядзенне абласных злётаў "Нас слова Купалы да творчасцiклiча" i "Юныя таленты Мiншчыны". Удасканаленне сiстэмы рэгiянальнай, сацыяльнай i фактаграфiчнайiнфармацыi, забеспячэнне бiблiятэчнага i iнфармацыйнагаабслугоўвання тэатральна-галiновых праграм. Развiццё мабiльнасцi фондаў, аператыўнасцi iнфармавання аб iхскладзе, забеспячэння захаванасцi. Штогадовае правядзеннепераразмеркавання лiтаратуры ўнутры рэгiёна, каардынацыя падпiскi наперыядычныя i iнфармацыйныя выданнi. Стварэнне ўмоў для шырокага далучэння да работы бiблiятэкчытацкай грамадскасцi. У вобласцi развiцця прафесiйнага мастацтва Пошук больш цесных творчых кантактаў як з вядомымi, так iмаладымi драматургамi i кампазiтарамi для стварэння высокамастацкiхспектакляў i канцэртных праграм паводле беларускiх твораў i ў якасцiпершага сцэнiчнага прачытання. Выкарыстоўванне колькаснага паказчыкаў дапаўненнi к жанравай i стылявой разнастайнасцi новых работ. Вызначэнне новых падыходаў да дзiцячай драматургii i музыкiбеларускай i замежнай класiкi. Якаснае змяненне мастацкай прыроды пастановачных спектакляў iканцэртных праграм для маленькiх слухачоў i гледачоў. Удасканаленне ўсёй сiстэмы арганiзацыi гледача i слухача празпашырэнне геаграфii выязной i гастрольнай дзейнасцi як на тэрыторыiвобласцi, так i ў рэспублiцы, за яе межамi, з улiкам эканамiчнаймэтазгоднасцi i паляпшэння рэкламы выяздных гастроляў. Змяншэннепрацэнта бюджэтнага фiнансавання выдаткаў, больш актыўнаевыкарыстанне сродкаў спонсараў для развiцця матэрыяльна-тэхнiчнайбазы прафесiйных калектываў. Якаснае фармiраванне трупы тэатраў iкамернага хора. У вобласцi развiцця паркавай справы Зберажэнне дзяржаўных паркаў культуры i адпачынку. Арганiзацыякультурна-дасугавай дзейнасцi праз заключэнне сацыяльна-творчыхзаказаў. Выкарыстанне ў рабоце ПКiА гаспадарчага разлiку iсамастойнасцi, захаванне частковага бюджэтнага фiнансавання. Далейшае ўдасканальванне дзейнасцi па арганiзацыi вольнага часунасельнiцтва ў зонах адпачынку, прыклубных парках пры гарадскiх iраённых Дамах культуры. Асноўныя накiрункi дзейнасцi музеяў вобласцi Далейшае ўдасканаленне экспазiцыйна-выставачнай дзейнасцiмузеяў у адпаведнасцi з сучаснымi патрабаваннямi ў дадзенай галiне.Стварэнне новых экспазiцый, здольных прыцягнуць увагу наведвальнiкаадметнай формай падачы матэрыяла i максiмальнай адасобленасцю адiдэалагiчных штампаў i суб'ектывiсцкiх ацэнак. Павышэнне якаснага ўзроўню i пашырэнне тэматыкi стацыянарных iперасоўных выстаў. Арганiзацыя сiстэматычнага абмену выставамi памiжмузейнымi ўстановамi вобласцi. Удасканаленне музейнай сеткi вобласцi i паляпшэнне яематэрыяльнай базы за кошт стварэння новых, рэканструкцыi памяшканняўiснуючых музеяў. Грунтоўнае вывучэнне назапашаных музеямi фондавых калекцый,якое дазволiць павялiчыць працэнт арыгiнальных экспанатаў,прадстаўленых на выставах i экспазiцыях, забяспечыць ашчаднае iхутрыманне i належны ўлiк. У музеях вобласцi камп'ютэрызацыя фондавыхкалекцый. Ахова гiстарычнай спадчыны Сумесна з Дзяржаўнай iнспекцыяй па ахове гiстарычнай спадчыныажыццяўляць кантроль за выкананнем дзеючага заканадаўства ў галiнеаховы гiстарычнай спадчыны, асаблiва за выкананнем уласнiкамi iкарыстальнiкамi нерухомых каштоўнасцей патрабаванняў заключаныхахоўных абавязацельстваў. Далейшае ажыццяўленне мясцовых i абласной праграм "Спадчына". Завяршэнне выдання раённых гiсторыка-дакументальных хронiк"Памяць". Асноўныя накiрункi работы з навучальнымi ўстановамi культуры i мастацтва Iндывiдуалiзацыя вучэбных планаў у навучальных установахмастацтваў. Выкарыстоўванне iнiцыятывы выкладчыкаў шляхам пераходуад дырэктыўнага да дарадчага метаду педагогiкi. Развiццё масавага мастацка-эстэтычнага выхавання i прафесiйнаганавучання праз дзiцячыя школы мастацтваў i сярэднiя спецыяльныянавучальныя ўстановы. Павелiчэнне кантынгенту навучэнцаў мастацкiх аддзяленняў iаддзяленняў харэаграфii i народных рамёстваў у дзiцячых музычныхшколах i школах мастацтваў. Сумесна з навучальнымi ўстановамi весцi прафарыентацыйнуюработу ў пошуках таленавiтай моладзi для накiравання яе на вучобу патворчых спецыяльнасцях у сярэднiя спецыяльныя i вышэйшыя навучальныяўстановы. Правядзенне штогод вяснавога "Кiрмашу юных талентаў" уМаладзечанскiм музычным вучылiшчы i Мiнскiм вучылiшчы мастацтваў, атаксама традыцыйных конкурсаў па музыкальных спецыяльнасцях,харэаграфii, мастацкiх выстаў "Мая Радзiма - мая Беларусь",фестываля дзiцячай творчасцi "Сымон-музыка". Справаздачы сярэднiх спецыяльных устаноў у Белдзяржфiлармонii,а таксама справаздачы дзiцячых музычных школ i школ мастацтваў павынiках навучальнага года. Цэнтры эстэтычнага выхавання дзяцей i падлеткаў Далейшае развiццё ЦЭВаў, удасканаленне форм i метадаў iх работыпраз тэматычна-вучэбныя праграмы i планы ўрокаў эстэтычнага цыкла,студый i гурткоў. Правядзенне культурна-масавых мерапрыемстваў змэтай выхавання ў дзяцей высокiх духоўных i маральных якасцей,раскрыццё i ўдасканаленне творчых здольнасцей асобы, развiццёмастацкiх iнтарэсаў, фармiраванне ў падрастаючага пакаленняэстэтычных густаў. Асноўныя накiрункi кадравай палiтыкi Арганiзацыя падрыхтоўкi кадраў у Маладзечанскiм музычнымвучылiшчы i Мiнскiм вучылiшчы мастацтваў пераважна з жыхароўвобласцi, актыўна выкарыстоўваць мэтавую, дагаварную, кантрактнуюформы падрыхтоўкi спецыялiстаў. Распрацоўка праграмы павышэння квалiфiкацыi работнiкаў,кiраўнiкоў i спецыялiстаў устаноў культуры i мастацтва, а таксамаапарата ўпраўлення. Забеспячэнне замяшчэння вакантных пасад кiраўнiкоў устаноў iарганiзацый культуры абласнога падпарадкавання на конкурснай iкантрактнай аснове. Арганiзацыя кансультацый работнiкаў кадравыхслужб, а таксама кiраўнiкоў па пытаннях кiравання персаналам iдзеючага заканадаўства Рэспублiкi Беларусь аб працы. Стварэнне неабходных умоў па адаптацыi маладых спецыялiстаў,аказанне дапамогi ў асваеннi прафесii праз настаўнiцтва. Перыядычнае правядзенне атэстацыi спецыялiстаў устаноў культурыi апарата кiравання, стварэнне рэзерву кадраў. Вывучэнне, пры дапамозе псiхолагаў i сацыёлагаў,сацыяльна-псiхалагiчных узаемаадносiн у калектывах органаў i ўстаноўкультуры. Правядзенне раённых i абласных конкурсаў прафесiйнагамайстэрства работнiкаў культуры. У вобласцi фiнансава-эканамiчнай дзейнасцi Фiнансавае забеспячэнне права насельнiцтва на атрыманне якасных