МIНСКI АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМIТЭТ

 РАШЭННЕ

 26 кастрычнiка 1998 г. N 106


 АБ СТАНЕ БIБЛIЯТЭЧНАГА АБСЛУГОЎВАННЯ НАСЕЛЬНIЦТВА ВОБЛАСЦI
 Ў АДПАВЕДНАСЦI З ЗАКОНАМ "АБ БIБЛIЯТЭЧНАЙ СПРАВЕ Ў РЭСПУБЛIЦЫ
 БЕЛАРУСЬ"

===
 ___________________________________________________________
 Утратило силу решением Минского областного исполнительного
 комитета от 30 ноября 2005 г. № 1050 _

 Заслухаўшы i абмеркаваўшы iнфармацыю начальнiка ўпраўлення
культуры, выканком адзначае, што ўпраўленнем культуры
Мiнаблвыканкома, абласной бiблiятэкай iмя А.С.Пушкiна,
райгарвыканкомамi, цэнтралiзаванымi бiблiятэчнымi сiстэмамi вобласцi
праводзiцца пэўная работа па выкананню Закона "Аб бiблiятэчнай
справе ў Рэспублiцы Беларусь".
 Бiблiятэчным абслугоўваннем насельнiцтва вобласцi займаюцца 953
публiчныя бiблiятэкi i 584 арганiзаваных пры iх нестацыянарных
пунктаў выдачы з агульным кнiжным фондам 10,2 млн.экзэмпляраў.