РАШЭННЕ ВІЦЕБСКАГА АБЛАСНОГА ВЫКАНАЎЧАГА КАМІТЭТА

16 лістапада 1999 г. № 568

Аб заснаванні прэмій імя Уладзіміра Караткевіча

У лістападзе 2000 года спаўняецца 70 год з дня нараджэння знакамітага беларускага пісьменніка, нашага земляка Уладзіміра Караткевіча (1930–1984).

Яго высокамастацкая творчасць з’яўляецца сапраўдным духоўным паўнамоцным прадстаўніком беларускага народа і яго культуры ў розных краінах свету. У творчай спадчыне У.Караткевіча ўвасоблена драматычная і гераічная гісторыя беларускага народа, яго духоўныя і маральныя каштоўнасці.

Юбілей Уладзіміра Караткевіча – гэта значная падзея ў грамадскім і культурным жыцці, якая будзе садзейнічаць развіццю нацыянальнай культуры і духоўнасці.

У сувязі з гэтым Віцебскі абласны выканаўчы камітэт РАШЫЎ:

1. Заснаваць штогадовыя прэміі імя Уладзіміра Караткевіча з мэтай ушанавання памяці знакамітага пісьменніка-земляка, прапаганды яго жыцця і творчасці і заахвочвання творчай актыўнасці літаратараў Віцебскай вобласці.