ПАСТАНОВА ПРЭЗІДЫУМА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ НАЦЫЯНАЛЬНАГА СХОДУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

23 ліпеня 2010 г. № 407-ПСР4

Аб узнагароджанні Я.А.Шалоніка Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Прэзiдыум Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

За заслугі ў развіцці мясцовага самакiравання, вялікі ўклад у рэалізацыю эканамічнай палітыкі Рэспублікі Беларусь і шматгадовую добрасумленную працу ўзнагародзіць генеральнага дырэктара вытворчага рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства «Брэстаблгаз» Шалоніка Яўгенія Аляксеевіча Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.