ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

29 ліпеня 2010 г. № 1129

Аб унясенні змяненняў у пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 15 чэрвеня 2006 г. № 762 і ад 18 лютага 2010 г. № 229

У адпаведнасці з абзацам трэцім пункта 6 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 красавіка 2010 г. № 200 «Об административных процедурах, осуществляемых государственными органами и иными организациями по заявлениям граждан» і ў мэтах удасканальвання аховы гісторыка-культурнай спадчыны Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Унесці змяненні ў наступныя пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь:

1.1. у пастанове Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 15 чэрвеня 2006 г. № 762 «Аб некаторых пытаннях аховы гiсторыка-культурнай спадчыны» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., № 103, 5/22474; 2007 г., № 14, 5/24509; 2008 г., № 6, 5/26438):