ПАСТАНОВА НАЦЫЯНАЛЬНАГА СТАТЫСТЫЧНАГА КАМІТЭТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

29 ліпеня 2010 г. № 141

Аб зацвярджэнні формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці 1-ду (Мінадукацыя) «Справаздача ўстановы, якая забяспечвае атрыманне дашкольнай адукацыі» і ўказанняў па яе запаўненні

Утратило силу постановлением Национального статистического комитета Республики Беларусь от 4 июля 2011 г. № 154<W211p0185>

 

На падставе Палажэння аб Нацыянальным статыстычным камітэце Рэспублікі Беларусь, зацверджанага Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 жніўня 2008 г. № 445 «О некоторых вопросах органов государственной статистики», Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзіць па прадстаўленні Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь прыкладзеныя:

1.1. форму дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці 1-ду (Мінадукацыя) «Справаздача ўстановы, якая забяспечвае атрыманне дашкольнай адукацыі» перыядычнасцю прадстаўлення 1 раз у год і ўвесці яе ў дзеянне пачынаючы са справаздачы на пачатак 2011/2012 навучальнага года;